Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

LunClan - Краіна Мараў | Текст песни

Сапраўды існуе такая \"Краіна\",
Дзе ніхто не варагуе, дзе жывуць усе мірна,
Дзе кожны мае ў хаце дастатак,
Дзе сапраўды ёсць Грамадства, а не чалавечы статак.
Дзе Народ вырашае асноўныя пытанні,
А прэзідэнт там толькі лідар фармальны.
Там добрыя людзі, там ніхто нікога не звальняе,
Толькі за тое, што хтосьці сваю думку мае!
Не выключае з ВНУ за любоў да Радзімы.
Там не нейкі статак, там Народ Адзіны!
Яны маюць ўласны як бы сцяг,
Там ніхто не адчувае сябе, як у гасьцях.
Галоўнае, што там размаўляюць на мове такой,
За якую іх Продкі адыйшлі \"на пакой\",
Там па тэлебачанню не хлусяць багата,
Вальнадумцаў там не кідаюць за краты.
Там не Народ - для Урада, а Урад для Народу!
І ніхто не \"заглядае ў чужыя агароды\".
Там духоўная краіна, што веруюць у Бога.
Паважаюць старога, абараняюць малога.
Так кожны ведае Гісторыю свайго Народу!
Гэта вельмі цудоўная зямля.
Ах, як хацеў бы жыць на ёй я!
Але гэта ўсё мары, мой лёс відаць
Дзень і ноч бесперапынна на \"Бацьку\" пахаць!
У краіне мараў!
Краіна-мараў! Мараў!

Сонца ўзыйдзе і над нашай краінай.
Беларусы зразумеюць, што так жыць немагчыма.
Яны скінуць з плеч каменне чужое
Што так доўга насілі пад высокай гарою.
А на той гары сядзелі халуі,
Якія два стагоддзі беларусаў сцераглі,
Каб ніхто не скінуў каменне свае,
І не ўскрыкнуў : \"Беларусь Жыве!\".
Але Жыве Беларусь і будзе Жыць!
Гэтым гадам халуям на яе ня быць!
Беларусы зразумеюць, што так жыць немагчыма,
Скінуць цяжкае каменне з плячыма.
Кожны ў сэрцы палюбіць сваю Радзіму.
І тады ўзыйдзе Сонейка над нашай Краінай Мараў.

LunClan еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1