Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Maran atha - Велікодныя песьні (з ютрані) | Текст песни

Пасха сьветлая нам сёньня зьявілася,
Пасха новая, сьвятая, Пасха тайная,
Пасха ўсяслаўная, Пасха – Хрыстос Збавіцель,
Пасха чыстая, Пасха вялікая, Пасха верных,
Пасха, што дзьверы райскія нам адчыняе,
Пасха – асьвячэньне ўсіх верных.

Ідзіце, жанчыны-дабравесьніцы,
і, што бачылі, Сыёну скажыце:
Прымі ад нас радасную вестку
пра ўваскрасеньне Хрыстовае;
весяліся, сьвяткуй і радуйся, Ерусаліме,
бачачы Ўладара Хрыста
які, быццам жаніх, з магілы выходзіць.

Жанчыны-міраносіцы, што прыйшлі на досьвітку
да магілы Жыцьцядаўцы,
знайшлі анёла, які сядзеў на камяні,
і той абвясьціў ім, кажучы:
Чаму шукаеце Жывога сярод мёртвых,
чаму плачаце па Несьмяротным, быццам Ён сьмяротны? Ідзіце, занясеце добрую вестку вучням Яго.

Пасха красная, Пасха Гасподняя, Пасха;
Пасха ўсяслаўная сёньня зазьзяла нам.
Пасха – радасна адзін аднаго абдымем!
О, Пасха – вызваленьне ад суму,
бо сёньня з магілы, быццам з хораму, зазьзяў Хрыстос, і жанчынаў напоўніў радасьцю, кажучы ім:
Нясеце добрую вестку апосталам.

Уваскрасеньня дзень! Прасьветлімся ўрачыстасьцю
і адзін аднаго абдымем;
скажам “Браты” і тым, што ненавідзяць нас, прабачыўшы ўсё дзеля ўваскрасеньня;
і ўсклікнем вось так:

Хрыстос уваскрос з мёртвых,
сьмерцю сьмерць зваяваў
і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў. (Тройчы)

Maran atha еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1