З усіх куткоў маёй душы Я вымел сьмецьце, бруд і пыл, Шырока вокны расчыніў і дзьверы: Чакаю, клічу, прагну я Так, як сасьмяглая зямля Чакае ў траўні навальніцы першай -
Прыйдзі, Духу Божы! Прыйдзі, Духу Божы! Прыйдзі, Духу Божы да мяне, прыйдзі! Ачыьці, аднаві, натхні, Сваім сасудам учыні І сьвежым подыхам узмацні маю веру Чакаю, клічу, прагну я Так, як сасьмяглая зямля Чакае ў траўні навальніцы першай - Прыйдзі, Духу Божы! Прыйдзі, Духу Божы! Прыйдзі, Духу Божы да мяне, прыйдзі!
Адзіны суцяшальнік мой, Пралі паток бурлівы Свой - Надзею, веру і любоў у маё сэрца! Чакаю, клічу, прагну я Так, як сасьмяглая зямля Чакае ў траўні навальніцы першай - Прыйдзі, Духу Божы!...