На шляху ў Бэтлеем ============= 1. Зорка ў небе зьзяе ў гэты вечар На шляху ў Бэтлеем. Радасьць абвяшчае ў гэты вечар На шляху ў Бэтлеем.
Прыпеў: ----------- Тут анёльскі хор сьпеў нясе да зор, Весяліся ўвесь люд Божы. Гэтай ноччу нарадзіўся нам Збаўца сьвету І Ён ляжыць у стаенцы ў Бэтлеем.
2. Пастушкі сьпяшаюцца прывітаць Дзіця У мястэчку Бэтлеем. Стайню адшукаць, дзе спавіты зямлі Ўладар У мястэчку Бэтлеем.
3. Нарадзіўся Збаўца нам не ў палацы, А ў стайні ў Бэтлеем. Толькі Маці сенцам Яго ўкрывала Ў беднай стайні ў Бэтлеем.
Прыпеў другі: ------------------ Валадар зямлі ў грэшны сьвет ступіў, Не зважай на стан гаротны. Гэтай ноччу Сына ў ясьлях калыхае Маці, Ціха сьпіць Ён у Бэтлеем.
4. Каралі з Усходу за зоркай крочаць На шляху ў Бэтлеем. Уладара сусьвету праславіць хочуць На шляху ў Бэтлеем.
5. Дык ідзі туды, дзе Дзіцятка ляжыць ў ясьлях У мястэчку Бэтлеем. Зорка для цябе асьвятляе сёньня шлях У мястэчка Бэтлеем.