І як на сьвітаньні Пры ўзыходзе сонца На бязхмарным небе пасьля дажджу, Вырастае трава з зямлі Без пытаньня:"Нашто мне расьці?" Без пытаньня: "Што будзе? калі? І ці варта расьці?"
Так і ты прад Богам Будзь, душа, пакорнаю. Усе мае хаценьні і выратаваньне маё Так няхай зыходзяць ад Бога майго Без пытаньня:"А мне што з таго?" Без пытаньня: "Што будзе? калі? І ці варта расьці?"
Цьвёрды і нязьменны Ёсьць закон у Бога, Вечны запавет Ён з душою маёю паклаў. Будзь жа ў волі Божай, душа, як трава, І Ён зробіць усё, каб была ты жыва, Бо ў законе Творцы - крыніца дабра Для цябе і яе.