1. Мы адчулі блізка сьвятло, Мы хацелі Яго знайсьці. - Настаўнік, дзе Ты жывеш? Сказаў Ён: "Ідзі і глядзі" - Настаўнік, дзе Ты жывеш? Сказаў Ён: "Ідзі, ідзі і глядзі."
Прыпеў: Браце мой, мы знайшлі Месію! Браце мой, мы знайшлі Хрыста! Ён прывёў нас у Сваё жытло. Таямніцы Ягоных слоў!.. Браце мой, там жыве сьвятло, Там жыве Любоў!
2. Браце мой, хадзем да Яго, Ты пакінь сваю лодку і лоў,- Ён прытуліць да сэрца Свайго, У Яго сэрцы жыве Любоў! Ён прытуліць да сэрца Свайго, У Яго сэрцы жыве, жыве Любоў!
3. Браце Пётра, хадзем за Ім, Я прашу цябе зноў і зноў,- Будзе жыць у сэрцы тваім Яго слова, Яго Любоў Будзе жыць у сэрцы тваім Яго слова, Яго Любоў.
4. Калі нехта спытае цябе У цемрадзі марных слоў: - Настаўнік, дзе Ён жыве? -Там, дзе жыве Любоў - Настаўнік, дзе Ён жыве? -Там, дзе жыве, жыве Любоў.