Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Maran atha - Ці ня хочаце і вы адысьці?.. | Текст песни

Ці ня хочаце і вы адысьці
І Месію сабе іншага знайсьці?
Бо ня маю Я нічога з таго,
Што так цягне вашы сэрцы за сабой;
Ці ня хочаце і вы адысьці
І Месію сабе іншага знайсьці?

Я ня маю скарбаў залатых,
Царскай славы і ўлады зямных,
Толькі вестку добрую да вас
І любоў на здраду ў адказ,
Ці ня хочаце і вы адысьці
І Месію сабе іншага знайсьці?

Прыпеў:
Да каго нам ісьці? да каго нам ісьці?
Бо толькі ты маешь словы-
Словы вечнага жыцьця,- маеш словы,
Ты- Хрыстос, Сын Бога жывога.

Я ня маю скарбаў залатых,
Царскай славы і ўлады зямных,
Толькі маю вечнае жыцьцё,
Шчасьце ў еднасьці з Богам Айцом;
Ці ня хочаце і вы адысьці
І Месію сабе іншага знайсьці?

Тэкст і музыка В. Граськовай.(містэрыя "Раб і апостал")

Maran atha еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-