Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Maran atha - Цябе кахаю | Текст песни

1. Я жыў адзін прад Богам
І ведаў: я – шчасьлівы!
Бог угледзеў, што самога
Пакідаць на зямлі мяне без любові тваёй жахліва.
Прыпеў:
Мілая мая, цябе кахаю,
Мілая мая, ў табе я таю,
Мілая мая, табе ўсклікаю:
Мілая мая, чыстая мая, дарагая!

2. Я шла сама па сьвету,
Сум песьняй адганяла.
Бог, пачуўшы песьню гэту,
Даў цябе, каб любоў Яго я разам з табою спазнала.
Прыпеў:
Мілы мой, і я цябе кахаю,
Мілы мой, і я з табою таю,
Мілы мой, цябе я заклікаю:
Будзь заўжды са мной, чысты мой, дарагі мой.

3. Ты – падарунак Божы,
Лепшы за ўсе стварэньні.
Я быў няпоўны, бо жыў без сваёй часткі,
Што Бога дае адкрываць у ахвярным служэньні.
Прыпеў:
Мілая мая, цябе кахаю,
Мілая мая, ў табе я таю,
Мілая мая, цябе ўсхваляю:
Мілая мая, чыстая мая, сьвятая!

4. Ты – падарунак Божы,
Лепшы за ўсе стварэньні.
Я Бога жывога не пазнала б сама без таго,
Што сакрыў Ён у ахвярным служэньні.

Прыпеў:
Мілы мой, і я цябе кахаю,
Мілы мой, і я з табою таю,
Мілы мой, цябе я ўсхваляю:
Я – адно з табой, чысты мой, сьвяты мой.

Прыпевы:
Мілая мая, цябе кахаю,
Мілая мая, ў табе я таю,
Мілая цябе я завяраю:
Ты - адзіная, дарагая, каханая!

Мілы мой, і я цябе кахаю,
Мілы мой, і я з табою таю,
Мілы мой, табе я давяраю:
Ты - адзіны мой, дарагі мой, каханы мой!.

,

Maran atha еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1