Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Martin S. - Дзённікі | Текст песни

Бог хаваецца ў трох радках, што накрамсалі на сцяне,
І лічыцца, што гэта праўда нас ніколі не міне,
Сядзіш адзін, вакол цябе задзервянеўшыя лісты,
Яны стрываюць і змаўчаць, таму што гэтак лічыш ты.

Каму сядзець, каму кахаць,
Яны стрываюць і змаўчаць,
Каму паставіць у колы трапна тыя палкі.
Каму ляцець, каму страляць,
Яны стрываюць і змаўчаць,
А калі што – дык на кавалкі.

Хто адкажа мне,
як утрымаць навечна думкі ў галаве?
І хаваеш ты
Штодня пад зорным небам дзённікі свае.

Снег у галаве змагаецца за права на твае радкі,
Каб захапіць, не адпусціць, і вырвацца з іх напрасткі,
Цягнуць услед і можа быць аднойчы выліцца ў тэкст.
І хто тады, падумай сам, захоча скардзіцца на змест?

Што не злавіць, што не схаваць,
Яны стрываюць і змаўчаць,
Што не пазбегнуць болей безсэнсоўнай пасткі.
Што не забіць, што не зламаць,
Яны стрываюць і змаўчаць,
А калі што, дык пад запалкі....

Хто адкажа мне,
як утрымаць навечна думкі ў галаве,
І хаваеш ты
Штодня пад зорным небам дзеннікі свае.

Крок за крокам ты за ім ідзі.

Martin S. еще тексты


Другие названия этого текста
  • Martin S. - Дзённікі (0)
  • Martin S. - Дзённікі (2012) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1