Бог хаваецца ў трох радках, што накрамсалі на сцяне, І лічыцца, што гэта праўда нас ніколі не міне, Сядзіш адзін, вакол цябе задзервянеўшыя лісты, Яны стрываюць і змаўчаць, таму што гэтак лічыш ты.
Каму сядзець, каму кахаць, Яны стрываюць і змаўчаць, Каму паставіць у колы трапна тыя палкі. Каму ляцець, каму страляць, Яны стрываюць і змаўчаць, А калі што – дык на кавалкі.
Хто адкажа мне, як утрымаць навечна думкі ў галаве? І хаваеш ты Штодня пад зорным небам дзённікі свае.
Снег у галаве змагаецца за права на твае радкі, Каб захапіць, не адпусціць, і вырвацца з іх напрасткі, Цягнуць услед і можа быць аднойчы выліцца ў тэкст. І хто тады, падумай сам, захоча скардзіцца на змест?
Што не злавіць, што не схаваць, Яны стрываюць і змаўчаць, Што не пазбегнуць болей безсэнсоўнай пасткі. Што не забіць, што не зламаць, Яны стрываюць і змаўчаць, А калі што, дык пад запалкі....
Хто адкажа мне, як утрымаць навечна думкі ў галаве, І хаваеш ты Штодня пад зорным небам дзеннікі свае.