Горад заснуў, застыў нібыта ў коме Стомлены люд маўкліва цягнецца дадому, Сохне як ліст у метро і на вакзалах, Толькі гэтага мне канешне мала. Горад паплыў, нібы знайшоў прытулак Рая, Толькі мяне гэта ні кроплі не кранае, Максімум гук паклаў на свой рахунак, Зараз зменіцца ўсе – удар па струнах.
Ад рытму сэрца Нікуды не дзецца, Бо для музыкі маёй мала месца, Толькі здацца Застаецца Бо для музыкі маёй мала месца.
Выляцеў хлам і задрыжалі моцна сцены, Вокны ўшчэнт, ды так, што скроні ўспацелі, Сыпецца гук на заімшэлы горад, Што ж, хацелася вам не ведаць гора. Толькі цяпер засеў і ляпае ў галовах, І не стрываць, бо мозг зацыкліўся на словах, Сонечны біт рве сэрца на ўрыўкі, І ляціць адусюль без перапынку.