Песня з дэбютнага альбому Martin S.
"Наш дэбютны альбом мы пачалі выдаваць па частках. У гэтым палягала сутнасьць нашага экспэрымэнту. Маю надзею ў тым, што прыйшоўся слухачам даспадобы. Калі мы працавалі над альбомам, ён выходзіў стылістычна разнастайным. І мы ня ведалі, што з гэтым рабіць. Тады наш бубнач прапанаваў выпусьціць яго па частках, кожная зь іх адпавядала бы настрою абраных кампазыцыяў. Назваць мы гэта вырашылі АР — Album Part. Кожную частку пазначылі пэўным колерам. Такім чынам, маем Red AP, Blue AP і Green AP. У кожнай з частак па тры песьні, адпаведна ў поўнафарматнік трапіў акурат тузін трэкаў. Мы вырашылі не вынаходзіць ровар і сам альбом назваць проста Martin S."
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3