Механіка ў тваім сэрцы, механіка ў тваіх дзеях, Ты лічыш, што ўсё на свеце – проста нечы здзек. І механічныя пауцці і механічныя надзеі Хаваюць, што на самай справе ты проста чалавек.
А калі забіць на ўсё і ў метро ізноў? Не кахаць і не любіць, бо ўсё адно ўжо. І па танэлях ланцугом нясе на край зямлі ўсе дні, Каб не спыніўся механізм тваёй душы.
Механіка ў тваім сэрцы, механіка ў тваіх дзеях, Ты лічыш, што ўсё на свеце – проста нечы здзек. І механічныя пауцці і механічныя надзеі Хаваюць, што на самай справе ты проста чалавек.
Які разлік на хэппі энд ты вёў, калі яшчэ Над табой лунае белы сцяг на той вайне. На скрыжаванні дзвюх дарог прыпынак нас саб’е ў мальбе. Хай ведае магутны Бог, спаць не дае
Механіка ў тваім сэрцы, механіка ў тваіх дзеях, Ты лічыш, што ўсеё на свеце – проста нечы здзек. І механічныя пауцці і механічныя надзеі Хаваюць, што на самай справе ты проста чалавек.