Давай папраўдзе – мы проста не ўмеем чакаць. Усё й адразу калі не атрнымалі, то ўзяць. І ў нашых жылах закіпае кроў, Чуць не хачу больш непатрэбных слоў, Таму заходзім хутка: “Твар у падлогу! Усім ляжаць! Маўчаць!”.
Не выключай музыку, зрабі грамчэй, Хай вецер у твар дуе нам, вокны адкрый. І ты просіш не спыняць аўто, А я не планаваў усё адно, І калі раптам давядзецца нам Недацягнуць да ранку, то так і трэба.
Усё па плане. Няхай разляціцца ўвесь дым. Адзіны шанец нам выпаў на пробу дваім. Не скарыстаць яго я не магу, На развітанне стрэлы ўгару, Таму выходзім хутка, ногі ў рукі, усё хапаць, уцякаць.
Зоркамі шлях высланы, цягне хайвэй. Нешта мяняць – сэнсу нуль, зараз прасцей. Сустрэчным святлом слепіць нас, не паніку. Цісну мацней я на газ, валім адсюль.