Малюнкі і коменты гуляюць па трафіку Адказамі шчыльнымі роўна па графіку, Сухое марціні і вечар запораты У вокны глядзелі небам распоратым.
Колькі можна маўчаць нам? І хавацца за працу, за штодзённыя справы? У кішэні ляжыць талісман – Гэта значыць, што сёння аб’яўляю аблаву.
У стужках гарталі і мабыць зайздросцілі Чужым успамінам. Гэта не проста мы Расставілі кропкі нібыта шматкроп’ямі, Нібыта наўмысна словамі постнымі. Гэта няпраўда і гэта ня тое, Нас падмнулі і цягнуць з сабою Кароткія дні і халодныя сонцы. Мы не адны, і гэта бясконца!
І болей і болей гэтага болю Нас двое, нас двое – рыхтуйся да бою.