Ты кажаш, што ізноў згубіла галаву, І што адно са мной пляваць на гэтую зіму. Нібыта ўсё вакол яснее і блішчыць, Калі я тут з табой ты толькі пачынаеш жыць. Па гораду ляціць шалёнае таксі, У вочы мне глядзіш і ціха шэпчаш мне “вядзі”. Нас вечар гэты звёў, а ранак развядзе Без сэнсу і ўмоў. Ці трэба што яшчэ табе?
Ты маўкліва пагаджаешся, я нічога не кажу. Што чакае блізкім часам нас – разумееш усё. Паралельнымі дарогамі перакрыжаваўся лёс. Я хачу, каб не спынялася – захаваць усё як ёсць.
Ты паліш і маўчыш, пакуль гашу святло, Туманам у галаве плыве чырвонае віно, А недзе за акном паўночныя агні Мне кажуць “усё пуцём” і шэпчуць “хутка абдымі”. Не трэба мне казаць нічога пра сябе, Разлічваць, што і я вось так адкрыюся табе. Ты ведаеш сама, што гэта ўсё дарма, Бо тут мы не навечна і ўсё адзенне прэч.