Zdań Zrujnavanaj Radzimy (The Ghost of Devastated Motherland)
Па слядах загубіўшых сонца, Дзе цяпер снуюць толькі цені Убачыць свет вачамі камянёў, каб разаблічыць час. Зноў нарадзіцца, згубіць сумленне ў яскравым прасторы, Калі ўжо нікому не верыш Ў балотнай дрыгве заставіць свой жорсткі адказ.
Кроў бацькоў, згінуўшых у пажарах, Звярнецца крывавай слязой па іх тварах.
Першы стрэл прагучаў на апошніх вярстах Непад’емны цяжар ў дрыжачых руках Сціхла песня вятроў, не хапае святла Сотні нас паглынае бязродная імгла.

Я не маю сумненняў, я ведаю згубленае Дол, навек пахаваны, птушынай крывею застыў. Не згубі ў высокай траве, свой дух, што яшчэ не пагас Раскіданае полымя паліць, апаляе нас так, як і час. апаляе нас так, як і час. апаляе нас так, як і час. апаляе нас так, як і час.