Zornyja Ściežki Bałot (The Paths of Stellar Swamps)
Водар Крыўскіх балот Супакоіць жыццё тваё назаўжды І прывядзе нас до формы адной. Не выжыць у халоднай ўначы У бездані лютай дрыгвы, Калі глядзяць родныя зоры краіны маёй.
Шэпчуць мне дрэвы, раскінуўшы кроны Малітвы крыві, галлё раскідаўшы Зор прамяні, ты як стрэлы ўбачыш Варожай зямлі сваё цела аддаўшы. Спевы крукоў хай поўняць цішыню І народзяць жах, наколькі хопіць агіды. Апошняй кропкай існавання твайго Стане наш начны лес. І ты ў ім забіты.
Водар Крыўскіх балот Супакоіць жыццё тваё назаўжды І прывядзе нас до формы адной. Не выжыць у халоднай ўначы У бездані лютай дрыгвы, Калі глядзяць родныя зоры краіны маёй.
Мінуўшчыны постаць, узвышшы ды вежы Не звярнуцца ніколі, але пакінуць мне памяць Ноччу трываласці ў пойму крывавую Вояры ступяць да цемры, што вабіць. І сцежкай начной. Як раней, так і зараз Хадзем незнаёмы,навек застанешся. Толькі зоры ды змрок, ды страшэнны спакой, Зорнага шляху пагібельны...
Водар Крыўскіх балот Супакоіць жыццё тваё назаўжды І прывядзе нас до формы адной. Не выжыць у халоднай ўначы У бездані лютай дрыгвы, Калі глядзяць родныя зоры краіны маёй.