Ўдалеч іду, адганяючы зграю Што палохае ў сабе забіваю Мой шлях – ён адзіны, мой характар Скрозь прызму зброі – ўвасабленне адчаю Апошняй сцяжынай па шляху астрожным Да ўзнясення штандартаў Рода Перад вачыма родныя ўзоры Ды гарам прапітана смерці дарога Смерці дарога... За ёю – перамога Напрамкам да Буга, дзе бераг шырокі... Адзінасць веры – з’яднай нас разам! Адзінасць вызнання – ўзмацні наш крок! Голасам слёз - спявай жалоба! Варожая кроў – вядзі нас у змрок! Да зор на грудзях мы губляем братоў З цягам дзён, з бранным пахам дыму... Мы вернемся зноў, а ты сумуй... Сумуй Радзіма... Пакуль вочы наперад глядзець не баяцца, Пакуль ногі ў крыві маёй не патанулі, Пакуль рукі за зброю гатовы ўзяцца, Пакуль сэрца не разарвалі кулі, Узгадаю тыя русальныя тыдні, Таямніцы начных парадыгм светаздання, Людзей нашых роўнасць і душы памерлых Узгадаю і іх на туманным світанні... Ля Тэрэспальскай брамы ўранку зніклі віры… Жыццё за хвіліну пражыве не кожны, Жыццё за хвіліну.. З апушчаным сцягам ды па шляху астрожным Жыццё за хвіліну пражыве не кожны, Жыццё за хвіліну пражыву і я. Закон зброі – смерць…