Ніякіх нэрваў не хопіць Размаўляць зь імі пра гэта. Мая кватэра, вуліца, Мая краіна - маё гета.
Калі я прадстаўнік недапароду, Паглядзіце на сябе, лысыя ўроды. Маё імя зганьбавана, утаптана ў бруд, Але я дакладна ведаю, што Гітлер - капут! Растлумачце, калі ласка, бо цяжка зразумець, Што азначае: "праваслаўе, альбо сьмерць"? Я маю скуру колеру антымазут, Але дакладна ведаю, што Гітлер - капут! Скамечаны жыцьцём, выкінуты па-за мэйнстрым, На вуліцах цяжка заставацца жывым. "Жыды забілі Хрыста. Яны ўжо тут." Але на маю сьціплую думку, Гітлер - капут! Зь цягам часу хвароба безь лячэньня мацнее Патлумач, старэйшы брат, дзе слава Расеі? Мне справы няма да вялікадзяржаўных пакут, Трэба ўдакладніць, што Гітлер - капут!