Я замовіў сустрэчу а дзевятай увечары. Гэбельс больш дакладны, чым я, ён не спазьняецца, Ён станоўчы мужчына, ён амаль не прыгнечаны. Шаноўныя тэлегледачы, панарама пачынаецца. Ён старанны патрыёт, ён адданы народу, Безь яго ў галаве робіцца неяк пуста. Ён вэктар ідэалягічнай моды. Але часам хлусьні бракуе густу.
Гэбельс – Пасьлядоўны абаронца хрысьціянскай маралі. Гэбельс! На першым нацыянальным тэлеканале.
Ён здаецца сабе квапнай, незалежнай прастытуткай. Справа нават ня ў грошах, а ў падыходзе да справы. Каньюнктура, як надвор’е, зьмяняецца хутка. Зараз ён левы, праз гадзіну ён правы. Навошта шукаць ва ўсім лягічнай падставы? У тэатры лялек нехта тограе за ніткі. Калі Гэбельс сёньня больш маўклівы й млявы, Хутка зьмены напаткаюць нашу зьнешнюю палітыку.
Яго калега на вуліцы чакае партнэраў. Гопнік недзе на ўскраіне гвалтуе дзяўчынку. У Драздох сьпіць прэзыдэнт, у Менску ўсё спакойна! Спадар Гэбельс, дазвольце паўгадзіны адпачынку!! Сядайце, смачна есьці - лапша ўшная. Ён забойца марных думак у пэнсіянэрскіх галовах. Балючае жыцьцё гэтага краю – Палова фашыстаў і мёртвых палова... Куля зробіць тое, што ня здолела слова...