Людзі У цёмнай кватэры гіне чалавек Без шпрыцаў гераіну. Без атрутных рэчываў і стрэлаў у сьпіну У цёмнай кватэры гіне чалавек.
Мяккая коўдра, столь і падлога, Зачынены дзьверы. Звонку здаецца ня цяжка паверыць У Бога. Табе здаецца гэта сьмешным... Сьляпыя вочы... Куды вы... крочыце... Людзі?..
Тэлеэкран дрэсіруе, праграмуе пачуцці. Смоўж мысьленьня цягне нізку болю скрозь грудзі. І цела адкрыта, распранута й безабаронна. А людзі? Іх твары размыты. Усё ўсё роўна... Ня будзе за шкарлупінай сьвядомасьці. Хто там, што там? Хам. Золата ці пазалота там? Ён не павінен нічога вам, Разбуральнікам уласнага храма, Хамам.
Трэба жыць неяк. Асэнсаванае нешта зьнешне рабіць. Ня піць, канешне. Заставацца мужчынам, Не дазваляць сабе сьмех без прычыны. У сутоньнях самотна, размовы з сабой, Нікога навокал. Падэшваю лёсу схаваны ад вокаў, Ад вокнаў.
Табе здаецца гэта сьмешным... Сьляпыя вочы... Куды вы... крочыце... Людзі?..