Калі тваё цела – твая турма, Калі цябе разьлюбіла мама, Калі пра цябе не бывае рэклямы, Калі ў тваёй цёлкi кепская карма, Калі твае прастытуткі хварэюць, Калі раптам адчуеш камунальныя пахі, Калі на плошчах твайго гораду Ленін, Калі цябе заўсёды пасылаюць нахуй, Калі твой прэзыдэнт ня п'е й ня паліць, Калі на цябе паказваюць пальцам, Калі ты непрэстыжны, як мастубацыя, Калі ты сын памылковай нацыі, Калі ў цябе самы танны мабільны, Калі ў тваёй краіне стабільнасьць, Калі з табой размаўляюць скрозь зубы, Ці самае горшае – ты самы разумны, Усьміхайся.