Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая! Чаму так горка, не магу я зразумець... Шкада заранкi мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся, Бывай, смуглявая, каханая, бывай! Стаю на ростынях былых, а з паднябесься Самотным жаўранкам звiнiць i плачша май.
Пайшла, пакiнуўшы мне золкi i туманы, Палынный жах смугой ахутаных дарог. Каб я хвiлiнаю нанесеныя раны Згадамi ў сэрцы заглушыць сваiм ни мог!
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростынях былых, а з паднябесься Самотным жаўранкам зьвініць і плачша май.