Я патрабую балянсу белага!
Калі вецер падыме мяне над горадам,
А я ўсё роўна ня ўбачу Бога...
Хвалі носяць лодку ад берага...
Паглядзіш на мяне, і мне стане холадна,
Пустое поле за тваімі вачыма.
Ты падобная на майго ворага.
Такіх як я – тысячы, тысячы.
Калі час нагадвае духату экрану,
Калі я не зьмяшчаюся ў тваёй прасторы...
Ты перастанеш быць маім морам.
Я прызвычаюся да свайго стану.
Шэры чалавек, шэры-шэры,
Прыціскаюся да зямлі порамі.
На тваіх павеках дзень пакінуў шэрань.
Мне ўвечары часта сорамна.
Maŭzer еще тексты
Другие названия этого текста
- Tav.Mauzer - Балянсу белага (1)
- MAUZER - Балянсу белага (1)
- Maŭzer - Балянсу белага (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1