залеплены гневам і тынкоўкай
бялёсы змрок прамаўчаў у рукаве
напругся мускул, сквалелі вены
націснулі кнопку — змякчэлі мазґі
а тым, хто ні разу не бачыў
ты вочы закрой
бязудзельнай рукой
бо ніхто не хацеў паміраць
о-о, ніхто не стаў абіраць
о-о, ніхто не здолеў абраць
распусны пах выпетранай рыбы
і заінелы жабрацтва камяк
у каленях сціснуўшы змылак думкі,
у склепе енчыць абыякі скавыш
а тым, хто ні разу не верыў,
дазвольце забіць
іх вясні́цы знутры
бо ніхто не хацеў паміраць
о-о, ніхто не стаў абіраць
о-о, ніхто не здолеў абраць
цьмяна ў доме які ўжо месяц
які ўжо месяц пралі́ўны прысуд
без прадраканняў і разважанняў
цякуць эмоцыі ў бе́зданны лёс
а тым, хто ні разу не жыў,
вы даруйце свабоду
сядзець за сталом
бо ніхто не хацеў паміраць
о-о, ніхто не стаў абіраць
о-о, ніхто не здолеў абраць
meme lord еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2