Мовай ня нашай заплавілі горад, Ціхіх сялянак ня лічаць людзьмі, Нельга ўлівацца ў чужацкае мора Юнасьцю нашай, крывёю, дзяцьмі. ... Мы — стража ля нашай народнай калыскі. У нас за плячыма крычаць абеліскі, Вораг суровы і лёс наш круты, З крыўдаю ў сэрцы падходзяць браты. ... К чорту гарэлку Шэйкі і твісты У сэрца народу Скірованы выстрал ... Нельга. Мы ўдома свае, а ня сьведкі. Няпрошана злыдні абселі сталы, Кідаюць «з ласкі» свае нам аб’едкі, Плодзяць халуйства на нашай зямлі. ... Мы — стража ля нашай народнай калыскі. У нас за плячыма крычаць абеліскі, Вораг суровы і лёс наш круты, З крыўдаю ў сэрцы падходзяць браты. .... К чорту гарэлку Шэйкі і твісты У сэрца народу Скірованы выстрал ..... У сэрца народу скірованы выстрал Жыць яму заўтра, альбо ня жыць