Якім быў і якім ёсць? Якім будзе ён пазней? Ці цукерку дасць, ці ў косць? І ці буду жыць далей?
Да ты прыходзіш да мяне Зусім іншы кожны раз, А я змяняюся у табе З табою праводзячы свой час.
Сёння мне хочацца жыць сённяшнім днём. Сёння я не хачу ўспамінаць, што было. Сёння мне ўсёроўна, што чакае мяне. Сёння дзень і я хачу жыць сённяшнім днём.
Кожны раз ты прынясеш Нешта новае з сабою. І як заўсёды пакладзеш У новай торбе перада мною.
Ай для чаго мне паміраць, Як не пойдзе нешта мне? Маю ж права спрабаваць Справу выканаць яшчэ!
Сёння мне хочацца жыць сённяшнім днём. Сёння я не хачу ўспамінаць, што было. Сёння мне ўсёроўна, што чакае мяне. Сёння дзень і я хачу жыць сённяшнім днём.
Вось ноч чакае каля дому. Усцісну я далонь табе. Ці заўтра прыйдзеш? ...Невядома... І ці убачымся яшчэ?
Да мне ўсёроўна, якім ты быў. Яму ўдзячны я за ўсё: Што Ён цябе мне падарыў І што ў табе мне даў жыццё!
Сёння мне хочацца жыць сённяшнім днём. Сёння я не хачу ўспамінаць, што было. Сёння мне ўсёроўна, што чакае мяне. Сёння дзень і я хачу жыць сённяшнім днём.