Ходзяць па горадзе нашаму малпы Чорныя курткі, чорныя шапкі Гэта прыматы “асобай пароды” Як кажуць яны пра сябе ноччу ўпотай
Іх праца такая, што трэба хавацца Але нас з табою яны не баяцца Бо у кішэнях дубіна і рацыя Іх словы цяжкія, яны маюць рацыю
Малпы! У! А! Малпы! У! А! Малпы! У! А! Так бы па я*алу даў бы!
У малпаў ёсьць ідал. Яны яму служаць Перад ім скачуць. Жывуць і ня тужаць Баяцца сьмяяцца і ходзяць “патрое” А ідал сьмяецца – ён ведае тое
Старэйшыя малпы маюць дзяцей Іх дзеці падобныя да простых людзей У малпаў ёсьць семьі, самцы меюць самак У шлюбны сезон і няўшлюбны таксама
Ідзе эвалюцыя асіміляцыі І статак малпаў ператворыцца ў нацыю Я ім не зайздрошчу бо малпа ад веку Павінна памерці ці стаць чалавекам. Чалавекам! Стаць Чалавекам!