Зноўку ноч ахінула наш горад
І ты сьпіш пад коўдраю зораў
І толькі адна зорка ледзьве гарыць
Бо ня ведае як… без цябе ёй пражыць
А над табою зноў тысячы зораў
Складаюць свае карагоды-узоры
І толькі адна зорка ледзьве гарыць
Якая цябе… ня можа забыць
Ведаюць зоры і ведаюць хмары
Ведае ноч усе мае мары
І толькi адна ты пад коўдраю спіш
Заплючшыла вочы,.. ляжыш і маўчыш
Стоміцца ноч і ледзь бачныя зоры
Спыняць хаду і пагаснуць у стоме
І толькі адна будзе вечна сьвяціць
Каб шлях па-між намі… табе не згубіць
Не-магчыма працаваць
Не-магчыма паліць і бухаць
Не-магчыма узяць і забіць
Не-магчыма забыць
zuker
Monkey Bite еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3