Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Mors - Дзесьцi | Текст песни

Дзесьці на Шары ў абшары, мне помніцца,
паміж паўночныі ды паўднёвым полюсам
хлопчык з дзяўчынкай дыхалі ветрам
ды пакахалі, напэўна, ад гэтага.
Марылі мары, гулялі ў мафію
ды выдумлялі сабе біяграфію.
Спалі на кафлі ў ваннай у спякоту,
жылі і не ведалі, што будзе потым.
Але ў яе вачах выйсце,
у яго вачах толькі выхад на дах.
Аднойчы ўсё скончыцца раптам.
Усё будзе не так, як чакаць было варта.
Ёй будзе няёмка, ён будзе трымацца
да самых апошніх прыдуманых слоў,
і потым яшчэ будзе весці з гудкамі размову.

Дзесьці ў абшары на Шары, мне помніцца,
паміж паўночным ды паўднёвым полюсам
хлопчык з дзяўчынкай згубілі каханне
нясмелае, чыстае, светлае, ранняе.
Яно пажыло ды растала ў паветры
забытае так незваротна Сусветам.
Яе нехта бачыў аж па-за экватарам,
ён трапіў у ЧАЭС ды памёр ліквідатарам.
Але ў яе вачах выйсце,
у яго вачах толькі выхад на дах.
Аднойчы ўсё скончылась раптам.
Напэўна, не так, як чакаць было варта.
Ёй была няёмка, а ён усё трымаўся
да самых апошніх прыдуманых слоў,
і потым працягваў доўга з гудкамі размову.
І потым працягваў доўга з

Mors еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2