Я на сямі вятрах, я толькі спяваю.
Я на сямі шляхах, я волі не маю.
Мне не знайсці свой дом, не знайсці сабе прытулку.
Ты не глядзі мне ўслед!
Я над зямлёй лячу, усім незразумелы.
Я на зямлю гляджу, на снег чорна-белы.
Мёртвыя гарады, неабсяжныя прасторы,
Вечна няшчасны край!
Сем чорна-белых хмар, хто мне дапаможа?
Сем каляровых мар, іх здзейсніць няможна.
Мне на зямлі не жыць, на зямлю няма вяртання.
Не даляцець да зор!
Я на сямі вятрах, я толькі спяваю.
Я на сямі вятрах, я волі не маю.
Мне не знайсці свой дом, не знайсці сабе прытулку.
Ты не глядзі мне ўслед!
Mroja еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2