Запытаў у iншаземца - ведаеш дзе я жыву? Што пасею, чым абмыю, я сваю труну? Цi хацеў я быць маёрам, хто каго ражаў Вельмi смачна твая бульба, вельмi паважаў
Разьлiлiся па падлозе матчыны сыны Ён iх ведаў i казаў - што яны свае Вельмi цяжка марыць матам - Божанька даруй Усё адно пра нас напiшуць, што ты не малюй
Усё адно наступiць сонца, усё адно на ўсiх Незатушыш i ня спалiш родных i радных
Прыпеў: Беларусь мая Радзiма болей не далi Я кахаю ўсёй паловай водарам крывi Беларусь мая Радзiма лепей не шукай Усе кветкі ляцяць мiма нiбы кулi ў гай.
Пасварылiся ў танке лепшыя сябры З немаўлятамi бiлiся i спраўляць пайшлi Паляунiчы ля фантану кветкай гандляваў Азiрнууся i раптоуна - выйшаў у фiнал Усе адно туды патрапiш, скончыцца бэнзiн Так жахлiва, нiбы трэцi выпiў усё адзiн Усе. Адзiн.
Прыпеў
Ехаў Грэка цераз рэчку Бачыць у рэчцы рак Сунуў Грэка ручку ў рэчку Рак за ручку цап
Ты праслухаў паведамленьне Пра жывёл i пра насеньне Пра тэрарызм i барацьбу I пра тых каго люблю: