Вось струнаў сьпеў, I смыка напеў, I - пад ветрам - верасу звон. I ўсе гэта - мы: Наша радасць i гнеў, Наш спрадвечны, халодны агонь.
Калi твае ў небяспецы каханне, Гонар, свабода, песьня твая, - Скрыпка заплача у асеньнiм тумане, Скрыпка надзеi, скрыпка свiтаньня, Ветру, шыпшыны i салаўя.
Ен - спеў вады, I аблокаў дым, I скрыпкi цiхi набат Над верасам тым, Над каменьнем сiвым, Над стрэхамi нашых хат.
Калi твае ў небяспецы каханне, Гонар, свабода, песьня твая, - Скрыпка заплача у асеньнiм тумане, Скрыпка надзеi, скрыпка свiтаньня, Ветру, шыпшыны i салаўя.
Скрыпка дрыгвы й верасовых пустрэчаў Пушчаў спрадвечных i светлых азер Скрыпка разлукi й спактаньня вечнага Пушчаў спрадвечных i светлых азер.
Выручыць, прыйдзе да вас на сустрэчу, У зачараваны паклiча бор - Скрыпка разлукi й спактання вечнага, Скрыпка дрыгвы й верасовых пустрэчаў, Пушчаў спрадвечных i светлых азер.