Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Neuro Dubel - Скрыпка дрыгвы (словы Караткевіча) | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Словы - У. Караткевіч
Музыка - А. Кулінковіч

Вось струнаў сьпеў,
I смыка напеў,
I - пад ветрам - верасу звон.
I ўсе гэта - мы:
Наша радасць i гнеў,
Наш спрадвечны, халодны агонь.

Калi твае ў небяспецы каханне,
Гонар, свабода, песьня твая, -
Скрыпка заплача у асеньнiм тумане,
Скрыпка надзеi, скрыпка свiтаньня,
Ветру, шыпшыны i салаўя.

Ен - спеў вады,
I аблокаў дым,
I скрыпкi цiхi набат
Над верасам тым,
Над каменьнем сiвым,
Над стрэхамi нашых хат.

Калi твае ў небяспецы каханне,
Гонар, свабода, песьня твая, -
Скрыпка заплача у асеньнiм тумане,
Скрыпка надзеi, скрыпка свiтаньня,
Ветру, шыпшыны i салаўя.

Скрыпка дрыгвы й верасовых пустрэчаў
Пушчаў спрадвечных i светлых азер
Скрыпка разлукi й спактаньня вечнага
Пушчаў спрадвечных i светлых азер.

Выручыць, прыйдзе да вас на сустрэчу,
У зачараваны паклiча бор -
Скрыпка разлукi й спактання вечнага,
Скрыпка дрыгвы й верасовых пустрэчаў,
Пушчаў спрадвечных i светлых азер.


Другие названия этого текста
  • Neuro Dubel - Скрыпка Дрыгвы (2)
  • Neuro Dubel - Скрыпка дрыгвы (словы Караткевіча) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-