Усе дарогі самі пераблыталі, Сцежкамі забытымі крочылі ўначы. Ногі босыя, да крыві пабітыя, І нічога ў цёмнай далечы. Толькі не пакідай усё так, Недзе наперадзе я адчуваю, Хтосці зладзіў маяк, Мы адшукаем, яго адшукаем.
Поўнымі ўспамінамі набытымі, Уласнымі вачамi бачылі святло. Не маяк то быў - мы пераблыталі, Шостае пачуцце нас сюды вяло. Толькі не пакідай усё так, Недзе на беразе, я так жадаю, Мы збудуем маяк усім, хто блукае, па свеце блукае.