http://vk.com/ngeband
http://ngeband.by
1
Паветрам забруджаным
Дыхаць напружана,
А выдыхаць толькі злосць.
Мой твар на імгненне
Змяніла здзіўленне -
Я бачу прыгажосць.
Хай яе адчуе той, хто зоркі бачыць
Скрозь начныя хмары ў чорнай вышыні.
Хай яе пабачыць той, хто спевы чуе
Перад навальніцай у поўнай цішыні.
Хай мяне пачуе той, хто толькі бачыць.
Хай мяне пабачыць той, хто толькі чуе.
Нас ужо нічога болей не хвалюе.
2
Напэўна, навокал
Нябачнае зроку
Нешта чароўнае ёсць.
І нават здаецца,
Што нібыта сэрцам
Я бачу прыгажосць.
Хай яе адчуе той, хто зоркі бачыць
Скрозь начныя хмары ў чорнай вышыні.
Хай яе пабачыць той, хто спевы чуе
Перад навальніцай у поўнай цішыні.
NGe еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2