Ночка цiхая,зарыста, цуд – часiна:
Нарадзiла Дзева чыста Бога-Сына.
Згодна з воляй Пана Бога ўцелавiўся,
Каб нас выбавiць ад грэху аб’явiўся.
Нарадзiла Дзева Мацi ў бядоце,
У паветцы, у нястачы, у клапоце.
I над гэтым Божа Мацi бядавала
I, калышучы Дзiцятка, так спявала:
Сьпi мой мiленькi Сыночак, Збаўца сьвету.
Выбачай, мой галубочак, беднасьць гэту.
Чым Цябе, Сыночак, маю спавiвацi –
Твае ручанькi прыгожы прыкрывацi?
Не пагардзiў Ты прыйсьцiтак на сьвет гэты,
У сукенfчку ў мяне Ты не адзеты.
Толькi сенцам тут Цябе я атуляю, -
Невыгоды, можа, гэтым больш спраўляю.
Nieznany еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1