Мне не забыцца песні той даўняе вясны: — На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны... Цяпер магу прызнацца, тады пачаў кахаць, Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
Привев: Александрына, цяпер прыйшла зіма Александрына, шукаю я, няма. Александрына, і з песняй ты цвіла, Александрына, якою ты была?
Сказаць, што васілёчак, дык фарба ў ім адна, Сказаць, што ты лілея, — сцюдзёная ж яна. Сказаць, што ты званочак… Ды ўсіх жа мала іх!.. Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
Привев.
Мінула часу многа. Мне навявалі сны, Як дзесьці на дарожцы стаялі тры сасны. Прайшлі вясна, і лета, і восень, і зіма… Александрына, дзе ты? Шукаю я — няма...