Даўно прызвычаіўся да правіл гульні Пакорнасць, маўчанне – твой шлях выжывання Міжволі стаў чужынцам на роднай зямлі Скажы, у чым сэнс твайго існавання?
Ты ходзіш на працу, баішся звальнення За думкі, што часам зрываюцца з вуснаў Адкажы, калі ласка, на адно мне пытанне Ці можна шчасліва жыць пад прымусам?
Прыпеў: Трывай! Трывай! І як раней Тваё жыццё будзе бязглуздым Кармі далей сваіх свіней Я застануся беларусам!
Сістэма ілжэ нам з блакітных экранаў Аб тым, што жывём мы стабільна, багата, Дык чаму ж, адкажы мне, за крок супраць улады Так лёгка трапіць за турэмныя краты?!
Можна, вядома, на ўсё закрыць вочы, Можна з дапамогай гарэлкі забыцца Ды толькі не вырваць з сэрца самоты І жадання па праву сабой ганарыцца!
Прыпеў: Трывай! Трывай! І як раней Тваё жыццё будзе бязглуздым Кармі далей сваіх свіней Я застануся беларусам!