1. Здаецца, што зіма застанецца Назаўсёды ў нашым месцы. Здаецца ніколі нас не сагрэе сонца.. Бясконца, яшчэ цэлы месяц Гэта слота, гэта сьцюжа і вецер, Напэўна ніколі нас не сагрэе сонца, Напэўна ніколі нас не сагрэе Прыпеў: Сонца дыск вугольлем тлее, Небакрай пачырванее Праз хмуры ранак Прагляне дзень. Прамень, мы чакаем на першы прамень Неба.. Праз хмуры ранак
2. Ранак зьзяе, як рана На плошчах, На тратуарах А памятаеш, як нас сагравала Сонца? Я памятаю.. Прыпеў. 3. Здаецца, зіма застанецца Ў нашым месцы, у нашых сэрцах Прыпеў: Сонца дыск вугольлем тлее, Небакрай пачырванее Праз хмуры ранак Прагляне дзень. Прамень, мы чакаем на першы прамень