трынаццатога траўня мы выйшлі ў акіян трынаццаць хлопцаў малайцоў і ты, і ён, і я прайшло трынаццаць гадзінаў і зьнікла прэч зямля з табою песьню мы ўзялі і ты, і ён, і я
тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум-ляля з табою песьню мы ўзалі і ты, і ён, і я
трынаццаць дзён мінула, трынаццаць доўгіх дзён мы ром пілі на караблі і ты, і я, і ён убачылі мы зранку трынаццаць караблёў “на абардаж!” мы крыкнулі і ты, і я, і ён
тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум, трынаццаць караблёў “на абардаж!” мы крыкнулі і ты, і я, і ён
трынаццаць трапных стрэлаў разьнесьлі нам барты мы ўсе пападалі ў ваду і ён, і я, і ты трынаццаць доўгіх тыдняў насіў нас акіян і ўсё адно пайшлі на дно і ты, і ён, і я
тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум-тум, насіў нас акіян і ўсё адно пайшлі на дно і ты, і ён, і я