Pardon, je ne parle pas francais. Кавярня, прыцемкі, абсэнт... Мігціць наперадзе расстаньне, І сьвечка на стале згасае...
Учора, ці сёньня, Яшчэ ці ўжо... Растуць парасоны Пад цёплым дажджом. Усё летуценна, І веры няма сабе. Усё нерэальна, Нібыта ў сьне: Начная кавярня, Агні ў вакне, І водар растаньня, Палынны напой - абсэнт. Усё у жыцьці не назаўжды. Праходзяць летнія дажджы. Усё мінае, ўсё знікае, Тугою зьменіцца каханьне.
Французы кажуць: c'est la vie. Я буду жыць, і ты жыві. Запомнім мы кавярню гэту І пах расстаньня і абсэнту.