У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе сонца. У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе месяц. У нашай краiне нiколi ня бачна зораў. У нашай краiне нiколi ня будзе сьвятла.
Мы жывем пад зямлёю, Мы жывем пад асфальтам, I нам з табою ня трэба Лiтасьцi i шкадаваньня. Мы жывем пад зямлёю, Мы - пацукi ды мышы. Мы добра бачым у цемры, Мы чуем кожны шолах.
У нашай краiне ня чутна ўрачыстых гiмнаў, У нашай краiне няма праграмы навiнаў. У нашай краiне ня трэба анкеты зь пячаткай, У нашай краiне няма палымяных прамоў.
Мы жывем пад зямлёю, Мы жывем пад асфальтам, I нам з табою ня трэба Лiтасьцi i шкадаваньня. Мы жывем пад зямлёю, Мы - пацукi ды мышы. Мы добра бачым у цемры, Мы чуем кожны шолах.
У нашай краiне няма бананаў ды кiвi. У нашай краiне няма рыпучага сьнегу. А недзе наверсе над намi жыве краiна, Там людзi жывуць, якiя ня любяць нас.