Ну, карацей, я выйшаў ранкам з хаты.
Зусім здаровы, не зусім багаты.
Іду, гляджу на неба ды на глебу,
Наўпрост і ўбок, направа ды налева.
Наўпрост адно вар'яты ды маньякі,
Налева валацужныя сабакі.
І лепей вам ня бачыць, што направа,
І ўсё адно мы зробім нашу справу!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
Мужчыны пьюць, а потым прагнуць бою.
Жанчыны прагнуць міру ды спакою.
На гэтай глебе, надта урадлівай,
Міжполавыя творацца канфлікты.
Які народ?! Якая, нахрэн, мова?!
Народ дурны, ён любіць жыць хрэнова.
А я люблю народ, хоць неўзаемна.
Люблю любіць - любіць заўжды прыемна.
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
Ну, вось і ўсё, вяртаюся дадому.
І небагаты, і ўжо нездаровы.
Паўсюдна грып і іншая зараза -
Ну, паспрабуй здаровым тут застацца.
Але пляваць! Сябе мы зробім самі
Прыгожымі дзяржаўнымі мужамі
Ці бруднымі ванючымі бамжамі.
Вось кім захочам, тым сябе і зробім.
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
N.R.M. еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3