Застрахуй мяне, бацька, ад халоднага ветру, Ад марозу ды сьнегу застрахуй ты мяне. Застрахуй мяне, бацька, ад зiмовага сонца, Ад сьцюдзёнага лёду ты мяне застрахуй.
Халаднее надзея, i зямля халаднее, i зямля халаднее ўсё хутчэй i хутчэй. Толькi чорныя дрэвы цягнуць крохкiя пальцы Да халоднага сонца, да сьляпога сьвятла.
З кожным крокам i ўздыхам усё блiжэй да завеi. З кожным крокам i ўздыхам усё блiжэй да зiмы. У зiмовую сьпячку адыходзiць рабочы, Адыходзiць калгасьнiк, адыходзiць жаўнер.