На беларускіх дарогах паспаліты народ Кагосьці цягне на захад нехта б'ецца на ўсход Камусьці трэба свабода, а камусьці прыгнёт Гэта зусім не распуста, гэта розніца ў густах Па-беларуску дарога называецца шлях, а бо гасцінец ці сцяжына ну як небудзь вось так каля дарогі ваўкі па над дарогай каршак жывёльны сьвет Беларусі багаты, разнастайны
Прыпеў: Чуеш як пяе зямля ла - ла - ла ла - ла - ла Чуеш як гудзе вясна на - на- на на - на - на Чуеш чк сьпяваем мы ы - ы - ы ы - ы - ы Песні пра дарогі і нятолькі
На беларускіх дарогах столькі крочыла ног Чаравікаў , ботаў , нагавіцаў , панчох Тут забівалі, тут кахалі, нараджалі дзяцей А што ж вы хочаце людзі так было і гэтак будзе Над беларускай дарогай пралятаюць буслы Па беларускай дарозе праязджаюць паслы Паслы ніколі нічога ня гавораць ў слых Пра гэта нам сказаў нацыянальны канал Прыпеў.
На беларускіх дарогах гудуць камары, Па беларускіх дарогах ідуць трактары, Для трактароў не бывае урадлівай пары: Ці то дажджы, ці то вецер, ці сонца кепскі свеціць. На беларускіх дарогах сэрца маё, Тут пацынаецца усе, тут завяршаецца усё: "Прывітанне, жыцццё", "да пабачэння, жыццё" - На беларускіх дарогах, беларускіх дарогах.