Прывітаньне, родны край! Як жывеш, распавядай. Што за музыка ў эфіры ў фармаце \"show must die\"? Гэй, айчына, што з табою, што з тваёю галавою? Што за чаркі, што за шкваркі, што за бітва за ўраджай?
Хай варожыць гадзючнік варожы, Усё роўна мы пераможам! Усё роўна мы пераможам, Бо іначай быць проста ня можа!
Бачыш, нацыі надзея за мяжой насеньне сее. А паўсюль казлы, бараны вучаць жыць з тэлеэкрану. А насельніцтву кварталаў тлумяць голаў сэрыялы. А насельніцтву раёнаў тлуміць голаў зьмей зялёны.
Хай варожыць гадзючнік варожы, Усё роўна мы пераможам! Усё роўна мы пераможам, Бо іначай быць проста ня можа!
Хопіць сыпаць соль на раны, усё ідзе паводле пляну. Хопіць плакаць і крычаць - надыходзіць новы час. Вось ён стукае ў шыбу - нетужлівы, нефальшывы. \"Прывітаньне, родны край! Ты гатовы? Сустракай!\"
Хай варожыць гадзючнік варожы, Усё роўна мы пераможам! Усё роўна мы пераможам, Бо іначай быць проста ня можа!
Хай варожыць гадзючнік варожы, Усё роўна мы пераможам! Усё роўна мы пераможам, Бо іначай быць проста ня можа!
Хай варожыць... Усё роўна... Усё роўна... Бо іначай...