Жыць табе, жыць табе будзе весялей! Пад гук бразготак сэрцы адчыняюцца ў людзей. Жыць табе, жыць табе будзе весялей! На санках паляцім з табой пад музыку завей!
Імкліва цераз сьнег кіруе хуткі конь. Нібыта ў сьветлым сьне бразготак чую звон. Як весела ляцець і песньку сьпяваць. Бразготкі будуць нам зьвінець, чароўны дух ствараць. Гэй!
Жыць табе, жыць табе будзе весялей! Пад гук бразготак сэрцы адчыняюцца ў людзей. Гэй! Жыць табе, жыць табе будзе весялей! Мы на санках паляцім з табой пад музыку завей!
А дзень ці два таму з ........ ......... Паехалі на санках мы ў краіну завірух. І конік быў такі: нягеглы і благі, І мы на нашых саначках кульнуліся ў сьнягі! Гэй!
Жыць табе, жыць табе будзе весялей! Пад гук бразготак сэрцы адчыняюцца ў людзей. Гэй! Жыць табе, жыць табе будзе весялей! Мы на санках паляцім з табой пад музыку завей!
Калі наўкол зіма і вам няшмат гадоў, Дык лепшага няма, як ехаць між сьнягоў! Каня ты запрагай, дзяўчыну запрашай. Як конік перакуліцца - свой шанец не губляй! Гэй!