Мама, тата, гэта я! Неба, сонца і зямля. Мама, тата, я люблю Неба, сонца і зямлю.
Калі мне будзе сорак дзевяць ці нават пяцьдзесят Я буду жыць па-чалавечы, плённа працаваць. Я запалю анду сьвячу і красамоўна памаўчу І ўсё тады пачну з нуля, ля-ля-ля-ля-ля.
Калі мне будзе трыццаць восем, я скажу "O'к, Цяпер я ўжо зусім дарослы, ня тое, што раней." Усё шматзначна і ярчэй, няма зачыненых дзьвярэй, Усё як трэба толькі мне, е-е-е-е-е.
Калі мне будзе дваццаць дзевяць, а можа дваццаць пяць Я буду і кахаць, і верыць, марыць і жадаць. Збудую свой уласны сьвет, які разбурыцца ўшчэнт І будзе выпіта да дна, на-на-на-на-на.
Калі мне будзе васемнаццаць, мой улюбёны ўзрост, Я буду сам сабе здавацца старэйшым, чым я ёсьць. У вачах сонца і туман, прайсьці праз крыўду і падман І падаць з вышыні уніз – вось такі капрыз.
Калі мяне яшчэ ня будзе, буду толькі я І будзе травень, будзе студзень, неба і зямля, Я не аб чым не папрашу, адкрыю сэрца і душу І на прастору палячу і на ўвесь голас закрычу: